Прафсаюз – за новы ўзровень аховы працы

У другой палове дня ўдзельнікі рэспубліканскага семінара-нарады для кіраўнікоў раённых аб’яднанняў прафсаюзаў, які праходзіў на Дзятлаўшчыне, падзяліліся на дзве рабочыя групы.

 

Галоўныя прававыя і галоўныя тэхнічныя інспектары працы, загадчыкі прэс-службаў абласных аб’яднанняў прафсаюзаў накіраваліся ў ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”, дзе прайшло пасяджэнне па пытаннях аховы працы.

Тут гасцей вітаў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Аляксей Урбановіч. Ён коратка ахарактарызаваў прадпрыемства і расказаў, што Дзятлаўскаму лясгасу споўнілася 50 гадоў. У 1968 годзе ён быў утвораны на базе 5 лясніцтваў, цяпер іх ужо 9, у складзе прадпрыемства таксама ёсць лесаапрацоўчы цэх, лесапункт і пункт адгрузкі драўніны на чыгуначнай станцыі “Наваельня”, агульная плошча лясгаса складае 85 тысяч гектараў.

Галоўны тэхнічны інспектар працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Павел Манько расказаў аб прыярытэтных задачах якія стаяць перад тэхнічнай інспекцыяй працы ФПБ. У прыватнасці гэта павышэнне якасці работы інспекцыі, грамадскіх інспектараў, прафсаюзнага актыву па ахове працы, а таксама вывад грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства аб ахове працы на прынцыпова новы ўзровень. Гэтыя задачы асабліва актуальныя з улікам дынамікі роста траўматызму ў рэспубліцы.

Дзейнасць Дзятлаўскага лясгаса па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму неаднаразова атрымлівала высокую ацэнку ў раёне і вобласці, а таму прысутным было асабліва цікава даведацца, як тут арганізавана работа ў гэтым кірунку і паслухаць выступленне начальніка бюро па ахове працы лясгаса Анатоля Францішчыка.

 

У шкодных і небяспечных умовах у Дзятлаўскім лясгасе працуюць 152 чалавекі, а сярэднеспісачная колькасць работнікаў за 2018 год склала 364 чалавекі. Працоўныя месцы атэставаны, людзі поўнасцю забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны, неабходнымі адзеннем і абуткам. У 2018 годзе ў лясгасе палепшаны ўмовы працы на 25 працоўных месцах для 27 работнікаў. За кошт тэхнічнага перааснашчэння скарочана 18 працоўных месцаў з цяжкай фізічнай працай, небяспечнымі і шкоднымі ўмовамі. Летась машынная распрацоўка лесасек комплексамі “Харвестар-Фарвардэр” склала 65% ад агульнага аб’ёму нарыхтаванай драўніны, сёлета гэту лічбу плануецца давесці да 70%. Работнікам з асаблівымі ўмовамі працы ажыццяўляюцца штомесячныя даплаты і прадастаўляюцца адпаведныя льготы і кампенсацыі.

Агульнае кіраўніцтва работай па стварэнні здаровых і бяспечных умоваў працы, захаванні працоўнага заканадаўства ажыццяўляе дырэктар лясгаса. Арганізацыю работы па ахове працы, функцыянаванне сістэмы кіравання аховай працы і ўнутрыведамасны кантроль здзяйсняе бюро аховы працы ў складзе начальніка бюро і інжынера па ахове працы. Штогод распрацоўваецца план работы, ажыццяўляецца бягучае, гадавое і перспектыўнае планаванне мерапрыемстваў па ахове працы. Вялікая ўвага надаецца прафілактычным гутаркам з работнікамі лясгаса, семінарам-вучобе па ахове працы з удзелам тэхнічнага інспектара працы абласнога камітэта прафсаюза работнікаў лесу, прадстаўнікоў Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі Мінпрацы і сацабароны Рэспублікі Беларусь, у падобных сустрэчах таксама прымаюць удзел работнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы і інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду.

З дапамогай відэапрэзентацыі Анатоль Францішчык азнаёміў прысутных з дасягненнямі прадпрыемства па паляпшэнні ўмоваў працы, новай тэхнікай, аснашчэннем куткоў па бяспецы працы і інфармацыйных стэндаў. Каб не быць галаслоўным начальнік бюро па ахове працы лясгаса запрасіў гасцей у кабінет па ахове працы.

На развітанне Павел Манько падзякаваў гаспадарам за цікавую сустрэчу і зазначыў, што наведванне падобных арганізацый дае магчымасць на практыцы ўбачыць, як арганізавана работа ў прафсаюзных пярвічках розных сфер дзейнасці.

Ірына СТЫРНІК

Hotline

DIRECTOR +375 15 6321270

chief engineer +375 15 6326539

ideologist +375 15 6360148

Links

Banner
Banner
Banner
Banner
Banner

calendar

2019
August
MoTuWeThFrSaSu
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Select a language

BelarussianRussianEnglish

Яндекс.Метрика

Рейтинг@Mail.ru

Rating All.BY



Копия Yandex