Іх прыклад мужнасці – у памяці нашчадкаў

 

14 лютага калектыў ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” сардэчна павіншаваў былых воінаў-афганцаў – работнікаў арганізацыі са святам.

На сустрэчу былі запрошаныя 6 воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія сёння сумленна працуюць на прадпрыемстве Іван Гладкі, Віктар Саўчанкаў, Аляксандр Каско, Вячаслаў  Касянюк, Віктар Каско, Віктар Стэльмах.

Вітаючы ўдзельнікаў сустрэчы, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Аляксей Урбановіч  павіншаваў ветэранаў Афганскай вайны з 30-й гадавінай вываду савецкіх войскаў з Афганістана, адзначыў, што ў нашай краіне робіцца нямала для таго, каб памяць аб тых трагічных падзеях жыла і цяпер. Галоўным і самым важным прыкладам для памяці пакаленняў застаюцца жывыя ўдзельнікі тых падзей – ветэраны вайны ў Афганістане.

Аляксей Урбановіч  падзякаваў  воінам-інтэрнацыяналістам за іх мужнасць, вытрымку, самаадданасць у час самага складанага перыяду жыццёвага шляху.

Цёплыя словы віншаванняў прагучалі і ад адміністрацыі ўстановы, калег.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Hotline

DIRECTOR +375 15 6321270

chief engineer +375 15 6326539

ideologist +375 15 6360148

Links

Banner
Banner
Banner
Banner
Banner

calendar

2019
August
MoTuWeThFrSaSu
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Select a language

BelarussianRussianEnglish

Яндекс.Метрика

Рейтинг@Mail.ru

Rating All.BY



Копия Yandex