На Дзятлаўшчыне прайшоў конкурс вальшчыкаў лесу

19 ліпеня на базе Наваельнянскага лясніцтва прайшоў раённы этап галіновага конкурсу прафесійнага майстэрства вальшчыкаў лесу. Удзел у спаборніцтвах прынялі 28 канкурсантаў. Гэта работнікі Вензавецкага, Гезгалаўскага, Дзям’янавіцкага, Казлоўшчынскага, Лявонавіцкага, Наваельнянскага, Ахонаўскага, Раготнаўскага, Рудаяварскага лясніцтваў і лесанарыхтоўчага пункта ДЛГУ «Дзятлаўскі лясгас». Па-за конкурсу ў прафесійных спаборніцтвах удзельнічалі лепшыя каманды Лідскага, Слонімскага, Навагрудскага лясгасаў. Суседзі тут адточвалі сваё прафесійнае майстэрства перад абласнымі спаборніцтвамі і задавалі тон камандам Дзятлаўшчыны.

Каманды ў складзе двух чалавек кожная мераліся сіламі ў хуткасці і дакладнасці валкі дрэваў, апрацоўкі драўніны. У праграму конкурсу былі ўключаны 5 відаў спаборніцтваў: мантаж новага ланцуга, раскражоўка камбінаваным рэзам, дакладная раскражоўка, абрэзка сучкоў (ладзіліся на пляцоўцы каля лясніцтва), і валка дрэваў, якую канкурсанты ажыццяўлялі непасрэдна на лесасеках. На ўсіх этапах улічваліся дакладнасць, якасць, хуткасць выканання работ, захаванне стандартных параметраў апрацоўкі драўніны, выкананне патрабаванняў тэхнікі бяспекі. Вынікі падводзіліся ў індывідуальным і камандным заліках.

Так, па выніках 5 відаў спаборніцтваў у індывідуальным заліку пераможцам стаў Андрэй Мікалаевіч Адамчык (Наваельнянскае лясніцтва), другое месца заняў Алег Тадэвушавіч Яфімік (Казлоўшчынскае лясніцтва), на трэцяй пазіцыі — Мікалай Аляксандравіч Варган (Раготнаўскае лясніцтва). Дарэчы, усе трое вальшчыкаў — члены зборнай каманды Дзятлаўшчыны і прызёры мінулагодніх раённых галіновых спаборніцтваў, удзельнікі абласных. Сёлета яны, як лепшыя, таксама будуць прадстаўляць наш раён на абласным этапе. Ён пройдзе 25 жніўня на базе Слонімскага лясгаса.

У агульнакамандным заліку (тут рахункаваліся балы ўдзельнікаў па ўсіх дысцыплінах) пераможцай стала каманда гаспадароў пляцоўкі — Наваельнянскага лясніцтва, на другім месцы — каманда Казлоўшчынскага лясніцтва, замкнула тройку лідараў каманда Ахонаўскага лясніцтва.

Первоисточник Районная газета "Перамога"

Горячая линия

ДИРЕКТОР

+375 15 6361247

главный инженер

+375 15 6361278

зам. директора по идеологии

+375 15 6360148

начальник производственного отдела

+375 15 6361268

Сейчас на сайте

Сейчас на сайте:
  • 106 гостей
Всего пользователей: 2

Календарь

2018
Январь
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031